Магдалена (адна), пасьля Гаўдэнт.
Магдалена (уздыхнуўшы). Ох! выкарабскалася з бяды! Ну і дзякуй Богу! (ідзе да люстэрка, пудрыццы). Гм! падумаць толькі! жулік які! Кажа: «граф!» (іроніч.). Добры граф! з кухаркамі шуры–муры заводзіць. Кухарка выкінула Фэльку задзьверы так, што тая ледзь нагу сабе не зламала! (падыходзіць да правых дзьвярэй). Гаўдэнт! што там робіш?
Гаўдэнт (за дзьвярыма). Я дзьмухаю.
Магдалена. Ну добра… Дзьмухай, дзьмухай! (д. с.). Але добра гад танцуе і такі аляганцкі. Няма дзіва, на службе сваей наглядзеўся на паноў, дык і сам як пан… Лоўка танцуе… (пяе мэлёдыю і кружыцца па сцэне).
Гаўдэнт (уваходзіць з самаварам). Вось ужо пачаў шыпець, зараз закіпінь. (Паставіў самавар у другім пакоі на стале, вярнуўся і сеў на канапе)
Магдалена (сядае яму на калены). Ах, ты мой мядзьведзь дурны! малпа ты касматая! пумпачка ты! (кляпсае яго рукой па твару і па лысіне).
Гаўдэнт (шчасьлівы). Коцік мон! Мдглзенька мая!.. Божа мой! Ты–ж гэта, ці ня ты? Якая добрая, якая прыгожая… Ведаеш што? Я сягоньня маліўся і прасіў усіх сьвятых, каб яны перэрабілі цябе… І стаўся цуд! Сьвятыя пачулі мае малітвы, і ты сталася іншай, добрай… Ах, Магдзя, коцік мой! які я цяпер шчасьлівы!
Магдалена (я. в.) Жэ ву зэм жэ ву задор ком ле ш'ен кі э мор…
Заслона
Канец
Вільня
Люты, 1922.