Пойдзем, каханачка, двое
У лес у густы,
Ціхі, бо скончыў сваё панаваньне;
Жоўкне, галее, мураўка ў ім вяне,
Чарнеюць кусты.
Пойдзем, галубка, пад дубам
Прысядзем, мая.
Гэнам убачым лістоў ападаньне,
Шэлест іх сумны пачуем, шаптаньне
I звоны руч’я.
Будзем адны мы на сьвеце
З табою, адны
Тыя, што прыйдзем у часе скананьня
Беднаму лесу сказаць на жагнаньне:
— Да новай вясны!