Ня ў звоны хаўтурныя служка прабіў,
Як хаваў я дзяўчыну, катору любіў.
Не на могілкі людзі кахану нясьлі,
А у цэркву баяры яе павязьлі.
Не халоднай зямлёй засыпалась труна,
А другому любіць прысягалась яна.
Не пясчаны над ёй вывадзілі капец,
А вясельныя дружкі трымалі вянец.
I ня плакала матка, што ўмерла дачка, —
Цалавала жанулька свайго мужанька!
Не асінавы кол я над ёй забіваў,
А старэнькі дзячок даўгалецьце сьпяваў…