Ой, спаліце, перуны,
Майго Янку, бо дурны!
Назаляе толькі мне,
А каб сватацца, дык не!
Я казала, дый ня раз:
Прысылай сватоў да нас;
Татка добры, ён аддасьць,
У пасаг — цялушку дасьць.
А той Янка, той благі,
Ўсё сьмяецца — «гі-гі-гі!»
Да таго ж часамі кпіць:
«Ну, чаго табе карціць?»
Ой, праліцеся, дажджы,
А ты, Яначка, пажджы:
Учыню табе бяду,
За нікога не пайду!