Толькі стогне зямля,
Толькі вецер шуміць, —
Ў нашым бедным краі
Ўсюды ночка ляжыць.
Што ж? Сьцяліся, туман,
Покі восень стаіць:
Восень — сьвята тваё,
Ўсюды цемень ляжыць.
Не маўчы ж ты, сава,
Ў цёмным лесе гукай,
Ведай, ночка — ня год,
Заварушыцца гай…