Узвышаючыся па-над горадам, на высокім п’едэстале, стаяла статуя Шчасьлівага Прынца. Ён быў увесь пакрыты тонкімі лісткамі золата, вочы меў з устаўленых двух ясных шафіраў, і вялікі чырвоны рубін палаў на ручцы ягонага мяча.

I, сапраўды, ім надта захопліваліся.

"Ён такі прыгожы, як той пеўнік-паказьнік ветру, што стаіць на даху," заўважыў адзін э Мястовых Раднікаў, жадаючы відавочна здабыць сабе рэпутацыю чалазека з артыстычным смакам. "'Толькі ён ня ёсьць гэткі карысны," дадаў ён, баючыся, каб людзі не палічылі яго за непрактычнага чалавека, бо ён у сапраўднасьці такім ня быў.

"Чаму ты ня можаш быць, як той Шчасьлівы Прынц?" спыталася разважная маці свайго малога хлопца, каторы крычаў няведама чаго. "Шчасьлівы Прынц ніколі ня плача з-за чаго-колечы".

"Я рады, што ёсьць хоць нехта на сьвеце цалком шчасьлівы," прамармытаў расчараваны чалавек, глянуўшы на цудоўную статую.

“Ен зусім, як ангел," сказалі дзеці з прытулку, выходзячы з катэдры ў сваіх ясна-чырвоных пальцечках і чыстых беласьнежных хвартушкох.

"Скуль вы ведаеце, як выглядае ангел?" — спытаўся Настаўнік Матэматыкі. "Вы-ж ніколі ня бачылі яго".

"Аж, мы бачым яго часта ў нашых снох,"— адказалі дзеці. А Настаўнік Матэматыкі нахмурыўся і выглядаў надта сурова, бо ён не пахваляў дзіцячых сноў.

Аднае ночы пралятала над горадам Ластавачка... Яе прыяцелькі ўжо шэсьць тыдняў, як адляцелі ў Егіпет; яна асталася адна, бо ...закахалася ў прыгожым Чароце. Яна спаткала яго раньняю вясною, шыбаючы над рэчкай за вялікім жоўтым матылём; тады, зачараваная ягонай стройнай постацьцю, яна затрымалася, каб пагутарыць з ім.

"Ці магу я пакахаць цябе?" спыталася Ластаўка, прызвычаеная падыходзіць адразу да справы. А Чарот ёй нізка пакланіўся.

Ластаўка закружыла навокал яго, датыкаючы крыльлямі ваду, на якой разьбягаліся серабрыстыя зыбкія хвалі. Гэтак заляцалася яна праз усё лета.

"Якая сьмешная прывязанасьць!" шчабяталі іншыя ластаўкі; "ён-жа бедны і мае занадта многа сваякоў". І, сапраўды, уся рэчка была парослая чаротам. А як восень прышла, яны ўсе адляцелі ў вырай.

Пасьля іх адлёту Ластаўка пачулася адзінокай, і ёй пачало дакучаць каханьне. "Ён заўсёды маўклівы, я думаю — ён толькі жартуе, як заўсёды фліртуе і з ветрам". І, сапраўды, як толькі павяваў вецер — Чарот ветла кланяўся. "Я здагадваюся: ён — дамасед," гаварыла яна далей, "а я люблю падарожнічаць, і мой муж, значыцца, таксама павінен любіць падарожжа".

"Хочаш ты ісьці разам са мной?" спыталася, нарэшце, яго Ластаўка, але Чарот патрос чупрынай: занадта ён быў прывязаны да свайго дому.

"Дык ты толькі жартаваў са мной?" ускрыкнула Ластаўка. "Ну, дык я паляту да пірамідаў. Бывай здароў!" I яна адляцела прочкі. Цэлы дзень мкнула яна без адпачынку і к ночы прыляцела да гораду. "Дзе-ж я цяпер спынюся?" сказала яна; "я думаю, што горад адпаведна падрыхтаваўся".

Тады ўбачыла яна статую на выоокім п’едэстале.

"3аначую тут," ускрыкнула яна радасна; — "тут прыгожа і шмат сьвежага паветра".

I яна асела ў заглыбленьні ля ног Шчасьлівага Прынца.

"Я маю залатую спальню," сказала яна задаволеная да сябе, азірнуўшыся навокал, і прыгатавалася да сну. Але якраз, калі яна туліла галаву пад крылца, вялікая кропля вады ўпала на яе. "Што за дзіўная праява,'' зьдзівілася Ластаўка; "на небе — ніводнай хмаркі, зоры ярка сьвецяць і зьзяюць, а тут падае дождж! Клімат у паўночнай Эўропе, сапраўды, немагчымы. Чарот любіў дождж, але гэта было звычайнае самалюбства."

Раптам упала другая кропля дажджу.

"Што-ж за карысьць з гэтай статуі, калі пад ёю ня можна нават схавацца ад дажджу?" сказала яна; "лепш пашукаю які-небудзь добры схоў у падстрэшніку ля коміна", і яна зьбіралася ляцець далей.

Але перш чым здолела распрастаць крылцы, на яе ўпала трэцяя кропля. Яна глянула ўгору і ўгледзела — ах, што яна ўгледзела?

Вочы Шчасьлівага Прынца былі поўныя сьлёз, і сьлёзы сьцякалі па яго залатых шчоках. Ягоны твар у сьвятле месяца быў гэткі прыгожы, што сэрца Ластавачкі напоўнілася жаласьцю.

"Хто ты?" — спыталася яна.

"Я — Шчасьлівы Прынц".

"Дык чаго-ж тады плачаш?" — спыталася Ластаўка; "ты зусім змачыў мяне".

"У той час, калі я яшчэ жыў і меў чалавечае сэрца”, адказала статуя, "я ня знаў, што значаць сьлёзы, таму што жыў у палацы "Сан-Сусі" "Без Клапот", дзе ўваход для суму недазволены. Удзень забаўляўся я з маімі сябрамі ў садзе, а ўвечар праводзіў час у танцах у Балёвай Залі. Сад навокал быў абведзены вельмі высокай сьцяной, але я ніколі ня ўздумаў спытацца, што знаходзіцца па-за ёю: навокал было так прыгожа і раскошна. Мае прыдворныя называлі мяне Шчасьлівым Прынцам. І, садраўды, я быў шчасьлівы, калі толькі весялосьць ёсьць шчасьцем. I гэтак я жыў да самай сьмерці. І цяпер, калі я ўжо памёрлы, мяне пасадзілі так высока, што я магу бачыць усю нястачу і ўсё гора майго гораду, і хоць маё з волава, я не магу стрымацда ад плачу".

"Што, дык ён ня з цьвёрдага золата?" — прашаптала Ластаўка сама да сябе. За надта яна была ветлая, каб голасна рабіць асабістыя заўвагі.

"Ляці", казала статуя ціхім, пявучым голасам, "ляці ў маленькую вулічку; там ёсьць бедная хатка. Адно з аконцаў адчынена, і праз яго ты ўбачыш жанчыну, якая сядзідь ля стала. Твар яе схудалы і змучаы, яна мае шурпатыя чырвоныя рукі, паколатыя голкай, бо яна швачка. Яна вышывае лілеі на атласнай сукенцы для найпрыгажэйшай прыдворнай дамы да наступнага балю пры двары. У кутку хаты на ложачку ляжыць яе маленькі хворы хлопчык. Ён ляжыць у гарачцы і просіць памаранчаў. Яго маці, апрача вады з ручкі, ня мае нічога даць аму — і таму хлопчык плача. Ластаўка, Ластаўка, ці не занясеш ты ёй рубін з ручкі майго мяча? Mae ногі прымацаваныя да п’едэсталу, і я не магy рушыцца".

"Калі-ж мяне чакаюць у Егіпце", сказала Ластаўка. "Мае прыяцелькі лётаюць над Нілам, гутарачы з вялікімі кветкамі лётасу. Зараз яны пойдуць спаць у грабніцу вялікага караля. Кароль ляжыць адзінокі ў размаляванай труне. Ён укручаны ў жоўтыя тканіны і набальзамаваны рознымі пахучымі прыправамі. Навокал яго шыі — ланцуг з сьветла-зялёнага нэфрыту, а ягоный рукі падобныя да пажоўклых лістоў".

''Ластавачка, Ластавачка" сказаў Прынц, "ці-ж ты ня можаш астацца яшчэ гэтую ноч, каб быць маёй пасланкай? Хлопчык мае гэткія пасьмяглыя вусны, а маці такая сумная"...

"Хлопцы мяне зусім н цікавяць", адказала Ластаўка, "бо летась, калі я мыла каля рэчкі, два, грубіянскія хлопцы, сыны млынара, усьцяж шпурлялі ў мяне каменьнямі. Праўда, яны ніколі не пападалі ў мяне, бо мы, ластаўкі, лётаем за надта хутка, а апрача таго, я паходжу з слаўнай сямэі, вядомай з свайго спрыту. Але, ня гледзячы на ўсё, гэта была з іх боку пэўнага роду зьнявага".

Але Шчасьлівы Прынц выглядаў так маркотна, што Ластавачку агарнуў сум. "Тут надта сьцюдзена", сказала яна, "але ўсё-ж я застануся з табой праз адну ноч: буду тваёй — пасланкай".

"Дзякую табе, Ластавачка", сказаў Прынц.

Ластаўка выдзяўбла вялікі рубін з Прынцавага мяча і паляцела, нясучы яго ў сваім дзюбе, па-над дахамі гораду.

Праляцела яна над вежай катэдры, дзе стаялі скульптуры ангелаў з белага мрамару, праляцела над палацам, дзе чутны былі гукі танцавальнае музыкі. Нязвычайыа прыгожая дзеўчына вышла на балькон з сваім кaxaным. "Якія цудоўныя зоры", сказаў ён да яе, "і якая цудоўная магутнасьць каханьня".

"Я спадзяюся, што мая сукенка будзе ў час гатова на дворскі баль", адказала яна. "Я заказала вышыць на ёй раскошныя лілеі, але вышывальніцы гэткія лянівыя".

Ластаўка пралятала праз раку і ўбачыла ліхтары, падвешаныя на мачтах караблёў; яна праляцела праз Гэтто і ўбачыла старых жыдоў, што таргаваліся адзін з другім і важылі ў мядзяных талерках грошы на вазе. Нарэшце, яна даляцела да беднай хаткі і зазірнула ў сярэдзіну. Хворы хлопчык кідаўся ў гарачцы на ложку, а маці заснула: гэтак яна была змучаная. Ластавачка уляцела ў сярэдзіну і палажыла вялікі рубін на століку ля напарстка жанчыны. Потым яна абляцела бясшумна навокал ложачка, абмахваючы сваімі крылцамі лоб хлопчыка. "Пэўне, мнe лепей", сказаў хлопчык. І ён соладкі заснуў.

Тады Ластавачка паляцела назад да Шчасьлівага Прынца і расказала яму, што яна зрабіла. "Як гэта дзіўна", заўважыла яна, "мне цяпер так цёпла, хоць усюды гэткая сьцюжа".

"Гэта таму, што ты зрабіла добры учынак",— сказаў Прынц. А Ластавачка задумалася над ягонымі словамі і заснула, думаючы, яна заўсёды засынала.

Як толькі настаў дзень, яна паляцела на рэчку і выкупалася. ”Які рэдкі Сэнамэн",— сказаў прафэсар орнітолёгіі, які акурат праходзіў праз мост. "Ластаўка ўзімку!'' Ён напісаў доўгі артыкул аб гэтым у мясцовую газэту. Кожны з цікавасьцю чытаў яго, але там было столькі пустых слоў, што ніхто ня мог зразумець.

"Увечары я ляту ў Егіпет", сказала Ластаўка, і ад гэтае думкі яна была ў нязвычайным настроі. Тымчасам яна адведала ўсе помнікі і даўгі час прасядзела на вежы касьцельнае званіцы. Усюды, дзе яна толькі пралятала, вераб'і шчабяталі і казалі адзін другому: "Якая знатная чужаземка!" І Ластаўка ад гэтага надта цешылыся.

Калі зышоў месяц, яна паляцела назад да Шчасьлівага Прынца. "Можа маеш якія-небудзь даручэньні ў Егіпет?" спыталася яна; "бо я ўжо адлятаю."

"Ластаўка, Ластаўка, Ластавачка", сказаў Прынц, "ці не застанешся ты са мной яшчэ адну ноч?"

"Мяне чакаюць у Егіпце", адказала Ластаўка. "Заўтра мае таварышкі адлятаюць да другога вадападу. Гіпапатам вылежваецца там у трысьці,а. на вялікім гранітным пасадзе — сядзіць бог Мэмнон. Праз усю ноч ён сочыць зоры. І калі зазьзяе раньняя зорка, ён рычыць ад радасьці, пасьля чаго ізноў маўчыць. Каля полудня жоўтыя львы прыходзяць на вадапой да берагу. Іх вочы падобныя да зялёным бэрылаў, і іх роў галасьнейшы ад гулу вадападу".

“Ластавачка, ластавачка," сказаў Прынц, "зьлётай у горад. Там бачу я маладога чалавека на падстрэшшы. Ён схіліўся над столікам, пакрытым паперамі, і ў шклянцы перад ім букет зьвялых фіялак. Валасы ягоныя цёмныя і кучаравыя, вусны чырвоныя, як гранатовы яблык, і ён мае вялікія і з задуменныя вочы. Ён намагаецца скончыць п'есу для Дырэктара Тэатрy, але яму так холадна, што ён ня можа больш пісаць. Печка халодная, і ён аслаб ад голаду."

"Я застануся тады яшчэ адну ноч", сказала Ластаўка, каторая мела, сапраўды, добрае сэрца. "Ці маю я забраць для яго другі рубін?"

"Я ня маю больш рубінаў", сказаў Прынц; "вочы — вось усё, што ў мяне засталося... Але яны з каштоўных шафіраў, каторыя былі прынесены з Індыі тысячы год таму назад. Дастань адзін з iз і занясі яму. Ён прадасьць гэта залатару — купіць ежу і дровы і скончыць сваю п'есу."

"Дарагі Прынц", сказала Ластаўка. Я не магу зрабіць гэтага". І яна пачала плакаць.

"Ластавачка, Ластавачка", сказаў Прынц, "рабі, як табе кажу".

Тады Ластаўка дастала Прынцава вока і палацела да студэнцкага падстрэшша. Ён была даволі лёгка дастацца туды, бо ў даху там была дзіра. Праз яе яна цуганула стралой і апынулася ў пакоі. Малады чалавек з ралевой, абапёртай на руках, сядзеў у задуменьні і дзеля гэтага ня чуў шолаху крылаў. Калі-ж ён узьняў прыгожы шафір, які ляжаў на зьвялых фіялках.

"Мяне пачынаюць, нарэшце, цаніць", ускрыкнуў ён, "гэта, пэўна, падарунак ад нейкага вялікага майго сымпатыка. Цяпер я магу скончыдь п’ есу", і ён увесь сьвяціўся ад радасьці.

Назаўтра Ластаўка паляцела да порту. Яна села на мачце вялікага карабдя і прыглядалася, як маракі выцягвалі канатамі вялікія скрыні з трумаў. "Э-эх!" — крычалі яны, выцягваючы кожную скрыню на бераг. "Я ляту ў Егіпет!" — крычала Ластаўка, але ніхто не зьвяртаў на яе ўвагі. I калі ўзыйшоў месяц, яна паляцала ізноў да Шчасьлівага Прынца.

"Я прыляцела сказаць табе апошняе бывай!" — ускрыкнула яна.

"Ластавачка, Ластавачка", сказаў Прынц, — "ці не застанешся ты са мной яшчэ адну ноч?"

"Ужо зіма", адказала Лаотаўка, "і хутка тут настануць халады. У Егіпце сонца горача песьціць зялёныя пальмы, а кракадзілы ляжаць у балотах і ляніва пацягваюцца. Мае таварышкі будуюць гнёзды ў сьвятыні Бэаль-бэк, а ружовыя і белыя галубы прыглядаюцца да іх, варкуючы адзін з другім. Дарагі Прынц, я мушу пакінудь цябе, але я ніколі не забуду цябе і ў наступным годзе я прынясу табе два найпрыгажэйшыя каменьні, замест тых, што ты выдаў. Рубін будзе чырванейшы ад чырвонай ружы, а шафіры будуць сінія, як вялікае мора".

"Там, унізе, у парку", казаў Шчасьлівы Прынц, "маладая дзяўчынка прадае сярнічкі. Але сярнічкі выпалі з яе рук, упалі ў рыншток і ўсе папсаваліся. Ёйны бацька будзе біц ь яе, калі яна ня прынясе грошы дамоў, і дзеля таго яна плача. Яна ня мае ні чаравікаў, ні п анчохаў, а яе маленькая галоўка зусім голая. Вазьмі маё другое вока і дай ёй, дык бацька яе ня будзе крычаць."

"Я застануся яшчэ адну ноч з табой", сказала Ластаўка, "але я не магу ўзяць твайго вока, бo ты будзеш тады зусім сьляпы".

"Ластавачка, Ластавачка", сказаў Прьнц, "рабі, як я табе кажу".

Тады яна ўзяла другое Прынцава вока і шугнула на дол з ім. Яна праляцела каля дзяўчынкі і ўсунула шафір у яе далонь.

"Якое прыгожаа школца!" — ускрыкнула дзяўчынка і пабегла, сьмяючыся, да хаты.

Тады Ластаўка паляцела назад да Прынца. "Ты цяпер сьляпы", сказала яна, "дык я застануся з табой назаўсёды".

"He, Ластавачка", сказаў бедны Прынц, "ты мусіш ляцець у Егіпет".

"Я застануся з табой назаўсёды", сказала Ластаўка, і яна прысела ля Прынцавых ног.

Цэлы наступны дзень прасядзела яна на плячы ў Прынца і апавядала аб усім, што яна бачыла ў чужых старонках. Яна расказвала аб чырвоных чаплях, якія стаяць даўгімі радамі на берагох Нілу і ловяць залатыя рыбкі сваімі дзюбамі; аб Сфінксе, каторы стары, як сьвет, і жыве ў пустыні,— ён усё ведае; аб купцах, што ідуць давольна побач з сваімі вярблюдамі і нясуць бурштынавыя пацеркі ў сваіх руках; аб Каралі Гораў Месяца, чорным, як чорнае дрэва, — ён абагаўляе вялікі гобан; аб вялікай зялёнай зьмяі, што сьпіць на пальмавым дрэве, а дваццаць сьвятароў корміць яе медавікамі; і аб карліках, каторыя плывуць па вялікім моры на шырокіх і пласкіх лісткох і вядуць заўсёды вайну з матылямі.

"Дарагая Ластавачка”, сказаў Прынц, "ты апавядаеш мне цудоўныя рэчы, але найбольш цудоўным з усяго — гэта людзкія цярпеньні. Няма большай таямніцы, як нядоля чалавека. Ляці у мой горад, Ластаначка, а раскажаш мне, што ты там убачыш".

Ластаўка паляцела па-над горадам і ўбачыла, як цешыліся багатыя ў сваіх раскошных дамох, у той час калі жабракі гібелі каля іхных варот. Яна паляцела ў цёмныя завулкі і ўбачыла бледыя твары галадаючых дзяцей, што пазіралі маркотна на чорныя вуліцы. Пад мастом ляжалі два хлопчыкі і абымаліся ручкамі, каб сагрецца. "Якія мы галодныя", казалі яны. "Туг ня можна ляжаць",' крычаў стораж, і яны пайшлі на дождх.

Тады Ластаўка вярнулася назад і расказала Прынцу, што яна бачыла.

"Я пакрыты золатам", сказаў Прынц, "ты павінна браць лісток за лістком і давадь гэта маім бедным; усе жывыя заўсёды думаюць, што золата можа зрабіць іх шчасьлівымі".

Ліст па лісьце забірала Ластаўка прыгожае золата, аж пакуль Шчасьлівы Прынц ня стаў цалком цёмны і шэры. Ліст за лістом прыгожага золата заносіла Ластаўка да бедных, а дзяціныя тварыкі зарумяніліся, і яны сьмяяліся і забаўляліся на вуліцы. "Мы маем цяпер хлеб!" — крычалі яны.

Нарэшце, выпаў сьнег, а пасьля сьнегападу настаў мароз. Вуліцы выглядалі, быццам з срэбра, — гэткія яны былі ясныя і іскрыстыя; доўгія ледзяныя сасулькі, нібы крышталёвыя кінжалы, зьвісалі са стрехаў хат, усе хадзілі ў хутрах, малыя хлапцы насілі цёплыя чырвоныя шапкі і коўзаліся па лёдзе.

Бедная Ластавачка мерзла болей і болей, але яна вельмі кахала Прынца, каб яго пакінуць. Яна падбірала крошкі каля пякарні, калі пекар ня бачыў, і старалася сагрэцца, хлопаючы крыльлямі.

Але яна ведала, што ўсё-ж мусіць памерці. Было яшчэ крыху сілы, каб узьляцець на плячо Прынца яшчэ раз... "Бывай, дарагі Прынц", прашаптала яна, "ці дазволіш мне пацалаваць тваю руку?"

"Я цешуся, што ты нарэшце, ляціш у Егіпет, Ластавачка", сказаў Прынц; "ты задоўга аставалася тут. Але ты мусіш пацалаваць мяне ў вусны, бо я кахаю цябе".

"Гэта не ў Егіпет я ляту", адказала Ластаўка.

I яна пацалавала Шчасьлівага Прынца ў вусны і ўпала замёрзлая ля ягоных ног. У гэты момант дзіўны трэск пачуўся ў сярэдзіне статуі, як-бы нешта лопнула. I, сапраўды, гэта сталёвае сэрца расшчапілася надвое. Пэўне-ж, на двары быў люты мароз.

Назаўтра раніцай бурмістр праходжваўся па парку ў таварыстве мястовых раднікаў. Калі яны праходзілі каля помніка, ён глянуў на статую; "Божа мой, як марна выглядае Шчасьлівы Прынц!" — скаэаў ён.

"Але, як марна"... крыкнулі мястовыя раднікі, каторыя заўсёды згаджаліся з бурмістрам. I яны падышлі паглядзець статую.

"Рубін выпаў з ягонага мяча, вочы ягоныя прапалі, ён ужо не залаты", сказаў бурмістр; "сапраўды, ён мала чым лепшы ад апошняга жабрака!"

"Мала чым лепшы ад апошняга жабрака", сказалі мястовыя раднікі.

"А вось тут нейкая мёртвая птушка ля ягоных ног", казаў далей бурмістр. "Мы мусім выдаць праклямацыю, што птуткам забаронена паміраць тут". А гарадзкі сакратар тут-жа запісаў гэтую прапанову.

У хуткім часе зьнялі статую Шчасьлівага Прынца.

"Калі ён ужо няпрыгожы, дык і карысьці з яго ніякай! — сказаў прафэсар мастацтва пры універсітэце. Яны расплавілі статую ў доменнай печы, і бурмістр зрабіў грамадзкі сход, каб пастанавіць, што зрабіць з мэталю.

"Мы мусім, ясна, зрабіць другую статую", сказаў ён, "і гэта павінна быць мая статуя".

"Мая статуя!" — крычаў кожны з мястовых раднікаў, і яны пачалі сварыцца. Калі я апошні раз чуў пра іх, яны яшчэ ўсьцяж сварыліся.

"Якая дзіўная рэч", сказаў наглядчык над рабочымі ў плавільні. "Разьбітае алавянае сэрца ня хоча плавіцца ў печы. Мы павінны выкінуць яго". I яны выкінулі яго на кучу сьмецьця, дзе ляжала і мёртвая Ластаўка.

"Прынясі мне дзьве найкаштаўнейшыя рэчы з майго гораду", сказаў Бог да аднаго з сваіх ангелаў; і ангел прынёс Яму алавянае сэрца і мёртвую птушачку.

"Ты выбраў правільна", сказаў Бог, ”бо ў маім райскім садзе гэтая маленькая птушка мае вечна пяяць і ў маім залатым хораме Шчасьлівы Прынц мае хваліць Мяне".

1947