Жиў адзин багаты чалавек, други бедны; багаты — банкет[85], бедны ниц (ничего) не меў. Прыходзиць да багатаго дзед и просицца на́ нач, дый каже: «Гаспадарок (хозяин), мой галубок! ци пусьциў бы ты мене на нач?» Iон ниц не даў яму́, да й гордо атказаў: «У мене, — каже, — никали не начавали ни убогие, ни бедные, ни падарожные; дак и ты не будзеш начавац. Идзи ў тую хату, што небам пакрыта; там заўсіоды начуюць бедные, убогие и падарожные, то и ты там будзешь начаваць. Цебе там пусьцяць!». Старик каже: «Гаспадарок, мой галубок! пакажы, гдзе тая хата, што небам пакрыта?». Гаспадар вышоў паказываць: «Да вон дзе тая хата небам пакрыта, гдзе начуюць бедные, убогие и падарожные; там и цебе пусьцяць». Дак дзед пагладзиў (погладил) гаспадара па галаве, и той гаспадар стаў каніом.
Просицца дзед у беднаго на нач и каже: «Гаспадарок, мой галубок! пусьци мене на нач». — «Можно, дзедку! у мене начуюць убогие, бедные и падарожные». — «Кали, гаспадарок, я з'каніом». Дак іон каже: «Дзедку! у мене поставиць нима гдзе, и сена нима, чаго даць яму́ есць». Дзед каже: «Я б на дваре паставиў, кастрыцы[86] падкинуў, дак и будзе есць!». Дак бедны повіоў каня и паставиў на дваре, а дзед пашоў сам ў хату. Назаўтра, яд дзед адхадзиў, каже: «Дарую я табе гэтаго каня на твае сирацтво»[87]. Гаспадар зачау яму́ дзякаваць[88], и каже да жонки: «Жонко! возьміом и вывазим хату». И вывазили хату[89].
Апяць прышоў дзед на́ нач, дак той гаспадар не пусьциў. «Я той самы стары, а ты мене не пазнаў!» И узяў изноў погладзиў таго каня па галаве, и стаў іон человеком; а бедны без каня зноў зробиўся бедным.
(Записана в Новогрудском уезде Гродненской губернии, старшим учителем Новогрудского дворянского училища М. Дмитриевым).