Ишоў раз сабе адзін чалавек и судосіў1 на дарозі Со'ўнычко, Мароз і Вецер. Ото-ж-то спатка'ушисе2 з імі, сказаў вуон ім «пахвалёны»3. — «Каму' вўон адда'ў пахвалёны?» Со'ўнычко сабе кажа — што мне, коб я не пякло; а Мароз себе кажэ, што мне, а не табе, бо вуон цябе' не так боіце, як мяне. «Ото-ж-бо лжэце! Непра'ўда! — ка'жэ нарэсці4 Вецер: — Той чалавек аддаў похвалёны не вам, а мне».

Пачали' між сабою аж спераціся5, сварыціся6 й оно'што7 за чубы не пабраліся…

«Ну, калі ж так, то спыта'ймося8 яго, каму' вуон адда'ў пахвалёны — мне чі вам?» Даганілі таго чалавека, спыталі; аж вуон сказаў: «Ветреві». — «А што, бач9, не каза'ў10 я — што мне!» — «Пастуо'й же ты! Я цябе' ра'кару спяку!11 — кажа Сло'нцэ. — Покеміш ты мяне»12. Ажно Вецер кажа: «Не буось, не спячэ; я буду веяці і охоладжаць яго». — «Так я ж цябе, гіцлю13, заморожу!» — кажа Мароз. «Не лякайсе14, небо'же15, тогды я не буду веяці, і вуон табе нічого не зро'біт, без ветру не замаро'зіт».