Гаўдэнт, Магдалена, Фэлька.
Магдалена (уваходзячы з Фэлькай). Прыгожы, прыгожы, няма што глядзець!.. Ну, бойся–ж Божа. Калі–ж ты нарэшце пойдзеш?..
Фэлька (падае руку Гаўдэнтаму). Добры вечар, пан Гаўдэнт!
Гаўдэнт (да Фэлькі). Добры вечар… (да жонкі) Іду ўжо, пабег ужо, толькі ты, коцік, не крычы (пайшоў праз кухню).
Магдалена (яму ў сьлед). Толькі памятай: дорага, загранічнага, францускага!..