Пышка, Шышка.

Шышка. Ты зусім ня ўмееш гаварыць з дамамі.

Пышка. Бо з ёю трудна, — бачыў, якая вучоная! Але з іншымі дык я нічога… магу…

Шышка. Але! з ёю трудна. Ты з ёю аб пагодзе, а яна табе зараз аб заграніцы — і пафранцуску!

Пышка. Француская мова страшэнна смяшная. Я раз чуў як французы гутарылі: было вельмі сьмяротна.