Мацальскі (адзін).
Мацальскі (уздыхнуўшы). Ух! нарэшце!.. Але што–ж мне цяпер рабіць? (раптам успомніўшы) Ах! парадныя дзьверы засталіся адчыняны, яшчэ злодзей забярэцца, гэтага толькі на маю галаву не хапала! (бяжыць па ўсходах, але раптам устрымоўваецца). Не, раней трэба выпусьціць яе, няхай уцякае. (Ворочаецца на сцэну і адчыняе першыя дзьверы злева, дзе Магдалена). Хутчэй! хутчэй! Муж прыйшоў. Хутчэй!