Гаўдэнт і Мацальскі (ўбягаюць).
Мацальскі (ўцякае ад Гаўдэнта, трымаючыся рукамі за твар).
Гаўдэнт (ганяючыся за ім з кіём у руцэ). пытаюся яшчэ раз: дзе мая жонка? Дзе Магдзя?
Мацальскі. А чорт ведае, дзе ваша Магдзя. Што я? стораж вашай жонкі, ці што?! (д. с.). Ах, крэпка гад б'ецца!
Гаўдэнт. Яна не начавала дома. Яна начавала тут!
Мацальскі. А што тут? начлежны дом, ці што?
Гаўдэнт (гонючыся за Мацальскім з кіём). Я яшчэ раз пытаюся…
Мацальскі. А я яшчэ раз кажу, што няма… І калі ласка прашу без палкі, бо я паліцыю паклічу.
Гаўдэнт. Я маю права… тут мая жонка, ведаю… Дзе мая жонка?! (кідаецца на Мацальскага)
Мацальскі (уцякаючы перад ім навокал стала) Пачакайце!.. пачакайце!.. Ах, праўда, я ўспомніў, я забыўся… Але! але! ёсьць ваша жонка… яна тут, але…
Гаўдэнт. Дзе? дзе яна?
Мацальскі (паказваючы на дзьверы, за якімі сядзіць схаваная Уршуля). Яна там, вось там яна схавалася, вы ідзеце там, пагутарце з ёю.
Гаўдэнт. Ага! Вось я казаў, што яна тут! Не абмыліўся. (Ідзе направа, Мацальскі хутка зачыняе за ім дзьверы на ключ).