Агліцкі — няправільна вымаўляемае слова «англійскі».
Алегорыя — іншасказ.
Альбом — у першай палове XIX стагоддзя амаль у кожнай паненкі быў альбом, куды яе сяброўкі і знаёмыя запісвалі чуллівыя вершы і пажаданні.
Амбрэ (ад франц. ambré ) — пахнучы духмяным вешчаством амброй.
Анна 3-й ступені — цывільны ордэн святой Анны 3-й ступені.
Асігнацыі — папяровыя грашовыя знакі, каштоўнасць якіх была ніжэйшай за каштоўнасць звонкай манеты.
Барон Брамбеус — псеўданім пісьменніка трыццатых — саракавых гадоў XIX стагоддзя О. Сянкоўскага.
Богаўгодныя ўстановы, або ўстановы для дагляду бедных, — больніцы, дамы для старых і калек, прытулкі для дзяцей-сірат і г. д.; іх будавалі звычайна прыватныя асобы, жадаючы «ўгадзіць богу», адкуль і ўтварылася сама назва.
Батфорты — боты з цвёрдымі халявамі і раструбамі наперадзе, вышэй кален.
Бантон (франц. bonton — добры тон) — зварот, прыняты ў свецкім грамадстве.
Віст — картачная гульня.
Вальтэрыянец —паслядоўнік вядомага французскага філосафа і пісьменніка Вальтэра (1694 — 1778), які выступаў супроць прыгоннікаў і духавенства. У Расіі ў той час вальтэрыянцамі называлі вольнадумцаў, бязбожнікаў.
Ваяжыроўка (ад франц. voyage ) — падарожжа, паездка.
« Вось табе, бабулька, і Юр’еў дзень!» — народная прыказка. Паводле законаў Маскоўскай дзяржавы, у дзень святога Юрыя (26 лістапада старога стылю) селянін, які працаваў у памешчыка, мог пакінуць яго, выканаўшы ўсе свае абавязацельствы. Закон фактычна быў адменен у канцы XVI стагоддзя, і сяляне былі пазбаўлены права пераходу, запрыгонены. Адсюль і ўзнікла горка-насмешлівая прыказка наконт Юр’ева дня.
Выпанціраваць — выйграць у карты.
Габерсуп (ням. Habersuppe ) — аўсяны суп.
Гараднічы — начальнік паліцыі ў павятовым горадзе.
Гарніза — так зневажальна называлі салдат гарнізона.
Гауптвахта — каравульнае памяшканне
Гнуць ад трох вуглоў — пры гульні ў карты павялічваць стаўку. Дзесяцкі — паліцэйскі служыцель, які прызначаўся па нараду з абываталяў; вартаўнік ад кожнага дзесятага дома.
Дзявочы пакой — у панскім доме пакой для дзяўчат-служанак. Дзяржаўны савет — вышэйшая дзяржаўная ўстанова, старшынёй якой быў імператар. У дзяржаўным савеце разглядаліся пытанні законадаўства і вышэйшага кіравання дзяржавай.
Дэпартамент — аддзел у міністэрстве і некаторых іншых дзяржаўных установах царскай Расіі.
Еківок — няправільна вымаўляемае слова «эківок», двухсэнсавасць, двухсэнсавы намёк.
Елістрацішка — няправільна вымаўляемае слова «рэгістратар», у дадзеным выпадку «калежскі рэгістратар». У царскай Расіі чыноўнікі падзяляліся на чатырнаццаць грамадзянскіх чыноў, або класаў. Калежскі рэгістратар быў чыноўнік самага малодшага класа (чатырнаццатага).
« Жаніцьба Фігаро » — камедыя французскага пісьменніка Бамаршэ (1732—1799).
Жуіраваць — атрымліваць асалоду, праводзіць прыемна час.
Забаставаць — у картачнай гульні ў банк перастаць павялічваць стаўку.
« Законы асуджаюць » — пачатковыя словы песні маладога чалавека З аповесці «Востраў Барнгольм» пісьменніка і гісторыка Н. М. Карамзіна (1766—1826).
Інкогніта — тайна, хаваючыся пад чужым іменем.
Іаан Масон (1705—1763) — англійскі духоўны пісьменнік, кнігі якога карысталіся вялікай папулярнасцю ў XVIII і ў пачатку XIX стагоддзя.
Iяхім — вядомы ў трыццатых гадах XIX стагоддзя пецербургскі карэтнік. Кавалерыя — ордэнская лента, якую насілі цераз плячо; ленты былі прысвоены ордэнам 1-й ступені.
Калежскі асэсар — цывільны чын 8-га класа.
Канфузія (ад франц. confusion — непарадак, блытаніна, збянтэжанасць) — скандал, няёмкае становішча.
Картуз — мяшэчак з тоўстай паперы.
Квартальны — паліцэйскі наглядчык, у веданні якога знаходзіўся пэўны квартал горада.
Кіятр — няправільна вымаўляемае слова «тэатр».
Лабардан — свежапрасоленая траска.
Ліўрэя — форменная вопратка слуг у панскіх дамах.
« Маскоўскі Тэлеграф » — часопіс, які выходзіў з 1825 па 1834 год, быў забаронен за ліберальны напрамак.
« Маскоўскія Ведамасці » — газета, якую з 1756 года выдаваў Маскоўскі універсітэт.
Маветон (ад франц. mauvais ton — благі тон) — дрэнна выхаваны, які не ведае свецкіх паводзін.
Надворны саветнік — цывільны чын 7-га класа.
« Норма » — опера італьянскага кампазітара Беліні (1801 1835).
« О ты, что в горести напрасно на бога ропщешь, человек... » — пачатковыя словы адной з од М. В. Ламаносава.
Падарожная — да пабудовы чыгунак паездкі можна было рабіць на перакладных, гэта значыць на казённых конях, якія змякяліся на паштовых станцыях. Той, хто жадаў ехаць на перакладных. атрымліваў падарожную — дакумент, дзе ўказваліся яго чын, прозвішча, маршрут і г. д.
Партыкулярны — цывільны, няформенны, неслужбовы.
Пасаж — у дадзеным выпадку здарэнне.
Паштмейстар — начальнік паштовай канторы.
Прашпект —няправільна вымаўляемае слова «праспект».
Прагоны — плата за праезд на казённых конях.
Прыказ грамадскага дагляду — установа, якая ведала добрачыннымі справамі. Для павелічэння сродкаў прыказы грамадскага дагляду займаліся пазыковымі і ашчаднымі аперацыямі.
« Роберт Д’ябал » — опера кампазітара Мейербера (1791 — 1864).
Рэзанёр — чалавек, які любіць разважаць па ўсякаму выпадку.
Рэпрыманд (ад франц. réprimande — вымова) — дакор, нечаканая непрыемнасць, няўдача.
Саламон — цар Ізраільскі, які вызяачаўся, паводле біблейскага падання, незцычайнай мудрасцю.
Смірдзін — вядомы ў часы Гогаля пецербургскі выдавец і кніга-прадавец. Ён выдаваў часопіс «Бібліятэка для чытання», рэдактарам якога быў Сянкоўскі (барон Брамбеус). Артыкулы, апавяданні і аповесці, што паступалі ў рэдакцыю часопіса, Сянкоўскі часта да непазнавальнасці выпраўляў і перарабляў.
Сядзелец — прыказчык у краме.
Трактаваць — абыходзіцца.
Тытулярны саветнік — цывільны чын 9-га класа.
Уладзімір у пятліцы — цывільны ордэн святога Уладзіміра 3-й і 4-й ступені.
У эмпірэях — у вялікім шчасці, у раі.
Фельд’егер — дзяржаўны кур’ер.
Фрызавы шынель — шынель, пашыты з фрыза, таннага грубога сукна; такія шынялі насілі прыгонныя слугі, дробныя канцылярысты, наогул бедната.
Фрыштык (ням. Frühstük ) — снеданне.
« Фрэгат «Надзея » — аповесць А. Бестужава-Марлінскага (1797—1837).
Цыцэрон (106 — 43 гады да нашай эры — славуты старажытна-рымскі аратар і пісьменнік.
Часны дом — памяшканне для арыштантаў пры паліцэйскай часці.
Часны прыстаў — у горадзе начальнік паліцэйскай часці.
Шантрэт — няправільна вымаўляемае слова «шатэн».
Штандарт — імператарскі сцяг, сцяг у кавалерыі.
Штос — азартная картачная гульня.
Шчукін двор — адзін з пецербургскіх рынкаў.
Эштафета (ад франц. estafette )—эстафета, перасылка пошты, паведамленне з нарочным.
« Юрый Міласлаўскі » — гістарычны раман М. Загоскіна (1789 — 1852). У трыццатых гадах мінулага стагоддзя дрэнныя пісьменнікі прысвойвалі сваім «творам» назвы раманаў Загоскіна, аповесцей Бестужава-Марлінскага і іншых пісьменнікаў, якія карысталіся поспехам.
Якабінец — член крайняй левай палітычнай партыі ў эпоху французскай рэволюцыі; у Расіі ў першай палове XIX стагоддзя так называлі рэволюцыянераў, вольнадумцаў.