Мяшочак (сеў на канапу і задрамаў), Гаўдэнт (зьбірае талеркі са стала), Пышка і Шышка, пасьля Мяшочыха.

Пышка. Чуеш, я забыўся, з якой нагі трэба пачынаць: з правай, ці з левай?

Шышка (паказвае яму). Вось гэтак: раз, два, тры…

Пышка. Ага! ужо ўспомніў! але! вось так: раз, два, тры… (танцуюць).

Мяшочыха (уваходзіць). А фэ! паненкі танцуюць без кавалераў, а кавалеры тут!

Пышка і Шышка. А мы ўжо… ўжо йдзем!.. (пайшлі за сцэну; Мяшочыха за імі. Пышка пачынае скакаць з Леакадкай, а Шышка з Уршуляй).