Мяшочак (сьпіць), Гаўдэнт.
Гаўдэнт (зьбіраючы талеркі, да сябе). Без патрэбы купляў віно… Гэты граф локча гарэлку горш за нас. (Выходзіць з талеркамі ў правыя дзьверы, у кухню).
Мяшочак (праз сон). Чаму, пытаюся… Каін Абэля… (лёг на канапу і сьпіць).
Мацальскі (за сцэнай). Мэдам і мэсье!.. Ррон!.. Шэн–шынуа!.. Вальс з сваей дамай!..
Гаўдэнт (уваходзіць, ізноў зьбірае судзьдзё, але час–ад–часу паглядае на жонку, якая скача з Мацальскім). Чорт ведае, што гэта такое! Абняўшыся так, што аж гадка робіцца. А ён, гад, шапоча ей навуха, а тая, падла, рагоча… Ух, бязстыднікі!..