Мяшочак, Гаўдэнт, Фэлька.

Фэлька (уваходзіць, падыходзіць да стала, налівае сабе з бутэлькі ліманаду і пье).

Гаўдэнт. Панна Фаліцыя! А гэты граф… дык скуль ён тутака ўзяўся?

Фэлька. Гэта мой знаёмы.

Гаўдэнт (круціць галазой). Знаёмы… граф… гм…

Фэлька. А што–ж? Няма дзіва! Я многа графаў ведаю, я навет знаю двох баронаў і аднаго князя.

Гаўдэнт (я. в.). Баронаў… князя… гм… гм…

Фэлька. А што–ж вы думалі! (Хоча ўжо йсьці)

Гаўдэнт (затрымліваючы яе). Панна Фаліцыя, выбачайце, яшчэ два слова… А чаго ён так прыклеіўся да мае жонкі?

Фэлька. Хто?

Гаўдэнт. Гэты граф.

Фэлька. Дык якжа–ж інакш? Цяпер такая мода… А вось вы ня бачылі самых модных танцаў, дык яшчэ горэй: зусім адзін пры адным прытуліўшыся і твар з тварам блізюханька…

Гаўдэнт. Ну, я–бы такіх танцаў не скакаў. Грэх!

Фэлька. Ну во! постнік які! (Пайшла).

Гаўдэнт. Не падабаецца мне ўсё гэта, страшэнна не падабаецца… Каб толькі гэтыя імяніння скончыліся блага! (Выходзіць з талеркамі ў кухню).